Электрасамакаты ў Мінску ўжо не забава, а сродак транспарту
У Мінску электрасамакаты ўжо не разглядаюцца як забава, а сталі паўнавартасным транспартным сродкам для большасці карыстальнікаў, паведаміў дырэктар кампаніі па іх арэндзе Аляксандр Каляда ў эфіры тэлеканала СТВ.
Фота ілюстрацыйнае
Ён адзначыў, што калі кампанія толькі выходзіла на рынак у 2022 годзе, электрасамакаты ў сталіцы выкарыстоўваліся ў асноўным для адпачынку. Напрыклад, некаторыя сем’і планавалі паездкі для дзяцей: «Дзеці, будзеце добра вучыцца — у выхадныя паедзем пакатацца на самакатах».
Але ўжо ў 2025 годзе каля 90% усіх паездак былі «транспартнымі», і ў гэтым годзе прадпрыемства спадзяецца, што лічба дасягне 93%.
Каляда падкрэсліў, што кампанія сочыць за транспартнымі сцэнарыямі, каб зразумець, як рухаюцца карыстальнікі. Паводле яго слоў, сярэдняя адлегласць па такіх паездках складае прыкладна 1,7 кіламетра, а працягласць — не больш за восем хвілін.
Чытайце таксама:
У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары
У Беларусі самакатчыкі будуць атрымліваць «лісты шчасця»
Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г