Грамадства2525

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г

Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указ №295, які ўносіць змены ў Правілы дарожнага руху. Сцвярджаецца, што дакумент падрыхтаваны з улікам сучасных умоў і пажаданняў грамадзян. 

Фота ілюстрацыйнае

Адной з галоўных навінак стала абавязковае спешванне раварыстаў і карыстальнікаў самакатаў пры перасячэнні праезнай часткі. Гэта звязана з ростам колькасці ДТЗ з іх удзелам — каля 900 выпадкаў за апошнія два гады.

Таксама перагледжаныя правілы карыстання персанальнымі мабільнымі сродкамі — электрасамакатамі, сегвэямі, монаколамі. Удакладнена, што да іх адносяцца прылады з электраматорам і максімальнай хуткасцю да 25 км/г.

Для іх усіх уводзяцца хуткасныя абмежаванні: не больш за 25 км/г на веласцежках і 10 км/г на тратуарах. Забараняецца ездзіць па тратуарах на цяжкіх прыладах, маса якіх перавышае 35 кг.

Калі ж электрапрылада па тэхнічных характарыстыках падобная да мапеда ці матацыкла, яна можа ўдзельнічаць у дарожным руху, але для гэтага трэба пацвердзіць тып транспартнага сродку, атрымаць электронны пашпарт і зарэгістраваць яго ў ДАІ.

Таксама ўдакладнена, што тэрыторыі садовых таварыстваў цяпер лічацца жылой зонай.

Асноўныя палажэнні ўказа пачнуць дзейнічаць з 1 верасня.

Каментары25

  • Tut
    05.08.2025
    А чего не 5 км/ч?
    Еще сирену и мигалку на голову 😂
  • Пешаход
    05.08.2025
    Зараз шмат рэкламы розных электра-трыцыклаў і нават квадрацыклаў. Маўляў: не патрэбны правы кіроўцы, саджай ззаду пасажыра, грузі багаж ... Я так зразумеў указ 295, што па тратуарах розным трыцыклам ехаць нельга. І гэта добра! А па веладарожцы? Я, напрыклад, не жадаю іх бачыць і на веладарожках.
  • Дзіма
    05.08.2025
    Дык няма веласцежак. А тое што ёсць дык гэта нейкі калхоз а не веласцежкі - тупа правялі нейкую рысу, а куды пешаходам дзевацца? Мало таго што ітак амаль лоб ў лоб ідуць таму што месца не хапае дык яшчэ і небяспека поруч - гэтыя шалёныя лётаюць і ня толькі на самакатах але і на матацыклетах нейкія дурні.

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць