Грамадства22

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Яшчэ камеры фіксуюць тых, хто карыстаецца тэлефонам за рулём або не прапускае пешаходаў на пераходах.

Камеры штрафы
Фота: «Мінск-Навіны»

ДАІ стварыла базу даных з прыблізна 4 тысяч мінчукоў, якім нельга садзіцца за руль. Праграмнае забеспячэнне ў рэжыме анлайн паведамляе супрацоўнікам пра тое, што нейкая з камер заўважыла аўто чалавека з базы. Затым праваахоўнікі правяраюць, хто менавіта кіраваў транспартным сродкам, бо гэта мог бы быць знаёмы ўладальніка, уключанага ў спіс.

Калі за руль вырашыў сесці сам уласнік без правоў, да яго накіроўваюць найбліжэйшы экіпаж ДАІ. Гаворка ідзе не пра тэарэтычны спосаб выяўлення нядобрасумленных кіроўцаў, а пра метад, які выкарыстоўваецца на практыцы, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Якасць карцінкі з камер дазваляе разабраць і нумары машын, і твары сядзячых за рулём. Некаторыя парушальнікі выкарыстоўваюць розныя хітрыкі: спрабуюць закрыць твар маскай, пешшу ідуць на АЗС з каністрай. Але даішнікі спрабуюць змагацца з такімі хітрыкамі.

Калі такі парушальнік трапіўся ўпершыню на працягу года, яго могуць аштрафаваць на 5—20 базавых велічынь (210—840 рублёў). У выпадку паўторнага парушэння дыяпазон спагнання павялічваецца да 20—50 базавых велічынь (максімум — 2 100 рублёў) або ўжываецца альтэрнатыўнае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ альбо адміністрацыйнага арышту.

Не застаюцца без увагі і іншыя парушэнні, уключаючы дапушчаныя пешаходамі і самакатчыкамі. Акрамя таго, камеры дапамагаюць выяўляць праблемныя месцы на вулічна-дарожнай сетцы і карэктаваць арганізацыю руху, працу святлафораў, маршруты патрулявання экіпажаў ДАІ.

Плануецца ўкараняць праграмныя комплексы для фіксацыі парушэнняў у аўтаматычным рэжыме. У іх ліку сітуацыі, калі кіроўцы не саступаюць дарогу пешаходам, ігнаруюць разметку, карыстаюцца тэлефонам за рулём. А ўжо ў гэтым месяцы на некалькіх буйных скрыжаваннях рэалізуюць аўтафіксацыю фактаў праезду на чырвонае святло. Яшчэ ў горадзе неўзабаве стане больш камер, якія рэгіструюць выпадкі спынення і стаянкі транспарту там, дзе гэтага нельга рабіць.

Каментары2

  • Ясік
    18.08.2025
    Караць, караць, караць, караць, караць, караць!!! Народзец, а ну пайшлі ў стойла! Пацанам надо зарплату платить и брехунам с гоств
  • Лол
    18.08.2025
    Меня когда лишили прав на год(за скорость) я сразу перерегистрирован машину на мать. За год ни разу не поймали несмотря на то,что эта система уже работала.

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць