Украіна ўдарыла па нафтаправодзе «Дружба», пастаўкі нафты спыненыя
Украіна афіцыйна заявіла, што яе армія нанесла ўдар па нафтаправодзе «Дружба». Паводле паведамлення Генштаба Узброеных сіл Украіны, у ноч на 18 жніўня падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм атакавалі аб’ект інфраструктуры нафтаправода.
Фота ілюстрацыйнае
У выніку ўдару па нафтапампавальнай станцыі «Нікольскае» ў Тамбоўскай вобласці, як сцвярджаюць ва ўкраінскім Генштабе, на аб’екце ўзнік пажар, а прапампоўванне нафты па магістралі была цалкам спынена.
Раней у Венгрыі паведамлялі, што пастаўкі расійскай нафты ў краіну спыніліся з-за ўдару па трансфарматарнай падстанцыі ў Расіі. Паралельна пастаўкі па нафтаправодзе «Дружба» таксама былі прыпыненыя ў Славакію.
У той жа дзень, 18 жніўня, міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта абвінаваціў Украіну ў атацы на нафтаправод. Ён адзначыў, што напад прывёў да прыпынення паставак нафты ў Венгрыю і парушыў энергетычную бяспеку краіны. Сіярта ў сацыяльных сетках назваў атаку «непрымальнай і абуральнай», але не ўдакладніў дакладны час, месца або назву нафтаправода.
Венгерскі міністр спасылаўся на слова намесніка міністра энэргетыкі Расіі Паўла Сарокіна, адзначыўшы, што спецыялісты працуюць над хуткім аднаўленнем работы трансфарматарнай падстанцыі. Пры гэтым дакладныя тэрміны аднаўлення паставак нафты пакуль невядомыя.
Чытайце таксама:
З'явіліся ВІДЭА, як працуе новая ўкраінская ракета «Фламінга»
Расія атакавала Харкаў, Адэсу, Сумы. Ёсць загінулыя
Дроны ўдарылі па НПЗ у Валгаградзе, гараць нафтапрадукты
Украінскія дроны ўдарылі па Сызрані
Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек