Вайна22

Дроны ўдарылі па НПЗ у Валгаградзе, гараць нафтапрадукты

Дроны ўдарылі па НПЗ у Валгаградзе, гараць нафтапрадукты. Пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёна Андрэй Бачароў.

«Сёння ўначы сіламі СПА Міністэрства абароны Расіі была адбіта масіраваная атака БПЛА на тэрыторыю Валгаградскай вобласці. У выніку падзення абломкаў узнікла разліццё і загаранне нафтапрадуктаў на Валгаградскім НПЗ», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, пажар тушаць, пацярпелых няма.

Паводле даных расійскіх і ўкраінскіх тэлеграм-каналаў, удару падвергся НПЗ «Лукойл-Валгаграднафтаперапрацоўка».

Каментары2

  • Андрусь
    14.08.2025
    Тыя нафтапрадукты, што нібыта разліліся і гараць, што - у вёдрах там стаялі, што ад пападаўшых абломкаў разліліся і загарэліся? Відавочна, ж што маскаль зноў брэша!
    (Шаноўная Рэд., слова "маскаль" з'яўляецца, прынамсі, у беларускай мове, літаратурным словам, гістарычным этнонімам, якім завуцца жыхары масковіі. Кастусь Каліноўскі ў лістах з-пад шыбеніцы: "Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе.". Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у вершы "Гутарка старога дзеда": "Ці то так судзіў Бог з намі Гінуць век пад маскалямі?" Уладзіслаў Сыракомля ў вершы "Добрыя весці": "Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа За нашу крыўду, за горкі наш жаль. Запяём песню: «Хваліць цябе, Божа!» Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль".) Калі ласка, не выкідайце ў маіх каментароў гэтае слова. Яно ані не з таго самага сэнсавага шэрагу, як выгаданыя расійцамі мянушкі іншых народаў СССР, кшталту "бульбаш", "хохол", "лабус" ці "черножепый". І ў вашыя правілы каментавання ў гэтай частцы варта ўнесці папраўку).
  • Змаглі паўтарыць
    14.08.2025
    Дым над заводамі Сталінграда на хроніках 1942 раней бачылі, а зараз не трэба нават архіўныя стужкі рэстаўраваць - у колеры і HD прыўкрасна выглядае.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы52

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы52

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць