БЕЛ Ł РУС

«На мове Расіі мы тут не размаўляем». Суддзя чэмпіянату Украіны так аргументавала жоўтую картку за неспартыўныя паводзіны

19.08.2025 / 17:2

Nashaniva.com

У 3-м туры чэмпіянату Украіны сярод жанчын каманда «Колас» з Кавалёўкі Кіеўскай вобласці прымала клуб «Сістэрс» з Адэсы. Паядынак завяршыўся перамогай гасцей з лікам 2:1, але запомніўся матч найперш эмацыйным эпізодам у канцы першага тайма, піша «Трыбуна».

На 42-й хвіліне галоўны арбітр матча Анастасія Раманюк паказала жоўтую картку футбалістцы адэскай каманды Ірыне Майбародзінай за неспартыўныя паводзіны з агрэсіўнымі воклічамі на рускай мове.

У трансляцыі выразна было чуваць тлумачэнне Раманюк галоўнаму трэнеру «Сістэрс» пра прычыну пакарання:

«На мове Расіі мы тут не размаўляем, гэта чэмпіянат Украіны! Жоўтая картка за нязгоду. І папрасіла гульца размаўляць на ўкраінскай мове. Гэта чэмпіянат Украіны», — сказала Раманюк.

Пазіцыю арбітра гледачы на стадыёне сустрэлі апладысментамі. 

Чытайце таксама:

Беларусь паднялася на 48-е месца ў клубным рэйтынгу УЕФА

Галоўны трэнер «Нёмана»: Караеву дзякуй, а пі***сам, якія засмуціліся, прывітанне! Няхай вып'юць за нас і падавяцца!

Клуб з чэмпіянату Кіпра абвясціў пра падпісанне беларускага футбаліста

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ

Каментары да артыкула