Спорт11

Беларусь паднялася на 48-е месца ў клубным рэйтынгу УЕФА

Пасля завяршэння трэцяга кваліфікацыйнага раўнда кантынентальных турніраў Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) абнавіў рэйтынг клубных каэфіцыентаў.

Гродзенскі «Нёман». Фота: football.by

Дзякуючы выхаду гродзенскага «Нёмана» ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый Беларусь паднялася на 48-е месца, набраўшы ў гэтым сезоне 2,125 бала. Гэта найлепшы паказчык беларускіх клубаў за шэсць апошніх гадоў.

Пры гэтым каэфіцыент Беларусі ў табліцы яшчэ можа быць палепшаны, калі «Нёман» працягне паспяховы выступ у Лізе канферэнцый.

Гродзенскі клуб упершыню ў сваёй гісторыі прабіўся ў плэй-оф еўракубкаў. У барацьбе за выхад у асноўны этап трэцяга па рангу кантынентальнага турніру «Нёману» трэба будзе паспрачацца з іспанскім «Рая Вальекана». Першы матч гродзенцы правядуць 21 жніўня ў Венгрыі ў намінальна хатнім матчы, паядынак у адказ пройдзе 28 жніўня ў Мадрыдзе.

Каментары1

  • Жвір
    15.08.2025
    Падтрымайма Нёман ! Але, пасьля сеньняшняга прагібу Кавалевіча, ды яшчэ ў ганебным, халопска-хамскім стылі, застаўся непрыемны сьлед. Але, Кавалевічы прыходзяць, і сыходзяць, а Нёман быў, ёсьць, і дасьць Бог будзе...

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць