БЕЛ Ł РУС

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам

19.08.2025 / 17:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон папярэдзіў, што Расія ператварылася ў пастаянную крыніцу дэстабілізацыі і доўгатэрміновую пагрозу для Еўропы.

Эмануэль Макрон і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Вашынгтоне 18 жніўня 2025 года. Фота: Win McNamee/Getty Images

Кіраўнік Францыі падкрэсліў, што Масква інвестуе 40% бюджэту на вайсковыя выдаткі і мабілізавала войска колькасцю звыш 1,3 мільёна чалавек, таму «не вернецца да міру і дэмакратыі за адзін дзень».

«Для ўласнага выжывання Пуціну трэба працягваць паглынаць — гэта драпежнік, гэта людаед каля нашых дзвярэй. Я не кажу, што заўтра нападуць на Францыю, але гэта рэальная пагроза для ўсёй Еўропы», — заявіў Макрон, заклікаўшы еўрапейцаў «не быць наіўнымі».

Французскі прэзідэнт таксама адзначыў, што не падзяляе аптымізму Трампа адносна магчымага мірнага пагаднення.

«Калі я гляджу на факты, я не бачу, каб прэзідэнт Пуцін хацеў міру цяпер. Магчыма, я занадта песімістычны», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню

Стала вядома, у якіх краінах можа адбыцца сустрэча Пуціна і Зяленскага

«Дзякуй за карту. Як бы мне яе забраць?» Стэнаграма сустрэчы ў Белым доме лідараў Еўропы і ЗША

Каментары да артыкула