Свет88

Стала вядома, у якіх краінах можа адбыцца сустрэча Пуціна і Зяленскага

Напярэдадні канцлер Германіі Фрыдрых Мерц паведаміў, што сустрэчу плануюць правесці на працягу двух тыдняў.

Фота: Getty Image

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Украіны — Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага — можа адбыцца ў Венгрыі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў Белым доме.

Па словах Дональда Трампа, які анансаваў гэтую падзею пасля саміту ў Вашынгтоне, месца сустрэчы яшчэ не вызначана. Паводле яго, спачатку пройдзе двухбаковая сустрэча Пуцін — Зяленскі, пасля якой адбудзецца трохбаковы саміт з удзелам амерыканскага прэзідэнта.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на еўрапейскую дэлегацыю, такі парадак перамоў прапанаваў расійскі бок.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц пацвердзіў, што сустрэчу плануюць правесці на працягу двух тыдняў.

Іншыя магчымыя месцы сустрэчы — Рым (прапанова італьянскай прэм’еркі Джорджы Мелоні) і Жэнева (прапанова прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона), пра гэта пісала італьянская прэса.

Венгрыя раней разглядалася як пляцоўка для сустрэчы Пуціна і Трампа, якая ўрэшце адбылася на Алясцы. Прэм’ер Венгрыі Віктар Орбан падтрымлівае цесныя сувязі і з Масквой, і з Вашынгтонам. У красавіку краіна абвясціла аб выхадзе з юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда, што актуальна ў кантэксце выдадзенага ордара на арышт Пуціна.

Прэзідэнт жа Францыі Эмануэль Макрон назваў Жэневу ў якасці магчымай пляцоўкі для двухбаковой сустрэчы Пуціна з Зяленскім. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу TF1.

Каментары8

  • Ляксандзер
    19.08.2025
    А адбудзецца ў Мінску 😉
  • Коалалаа
    19.08.2025
    Лукоўскія вас пракінулі
  • Peter
    19.08.2025
    Ляксандзер, tak sama tak dumaju. Bylo b dobra.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага6

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага6

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць