У Гродне жывую трансляцыю матча «Нёмана» з «Рая Вальекана» пакажуць на галоўнай плошчы
На вечар 21 жніўня на Савецкай плошчы Гродна запланаваная жывая трансляцыя першага матча мясцовага футбольнага клуба «Нёман» у плэй-оф Лігі канферэнцый УЕФА. Гродзенцы выйдуць на поле супраць іспанскага клуба «Рая Вальекана».
Жывая трансляцыя матчу на вялікім экране пачнецца пад адкрытым небам на Савецкай плошчы ў 21:00.
Культурная праграма будзе ісці ўжо з 19:00 (розныя актыўнасці, конкурсы з падарункамі, вялікая зона фудкорта і музычная праграма).
Гродзенскі «Нёман» трапіў у плэй-оф Лігі канферэнцый УЕФА пасля таго, як у трэцім раўндзе гэтага турніру перамог па суме двух матчаў «Клаксвік» з Фарэрскіх астравоў. Гэта апошні беларускі футбольны клуб, які яшчэ працягвае барацьбу ў сёлетніх еўракубках.
Чытайце таксама:
Беларусь паднялася на 48-е месца ў клубным рэйтынгу УЕФА
«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Стаў вядомы магчымы супернік гродзенскага «Нёмана» ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый