БЕЛ Ł РУС

Пасля канфлікту з Зяленскім Вэнс званіў Залужнаму. Той не ўзяў трубку

25.08.2025 / 15:45

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі выдання The Guardian, пасля вострай спрэчкі паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Авальным кабінеце 28 лютага 2025 года віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс спрабаваў патэлефанаваць былому галоўнакамандуючаму УСУ, а цяпер паслу Украіны ў Вялікабрытаніі Валерыю Залужнаму, але генерал не адказаў.

Валерый Залужны. Фота: AP Photo / Alberto Pezzali

Паведамляецца, што каманда Джэй Дзі Вэнса праз некалькі дзён пасля канфлікту ў Белым дома, прыблізна 3 сакавіка, звярнулася ў пасольства Украіны ў Вялікабрытаніі з просьбай арганізаваць размову з Залужным. Генерал, аднак, узгадніў гэта пытанне з Офісам Зяленскага і адмовіўся ад кантакту.

Стала вядома таксама, што да Залужнага пасля яго прызначэння паслом у Лондане звярталіся не толькі Вэнс, але і іншыя палітыкі, бізнэсмены ды актывісты.

Яму нават прапаноўваў супрацоўніцтва Пол Манафорт — вядомы кіраўнік выбарчай кампаніі Трампа ў 2016 годзе, які апынуўся ў цэнтры скандалу праз вялікія выплаты ад былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Залужны і гэтую прапанову адхіліў.

Пасля канфлікту ў Вашынгтоне генерал даў зразумець, што не будзе супрацоўнічаць з камандай Трампа супраць украінскага прэзідэнта. Наадварот, ён асабіста сустрэў Зяленскага ў лонданскім аэрапорце і выклаў у тэлеграме сумеснае фота з подпісам: «Будзе цяжка, але разам мы ўсё пераадолеем».

Некаторыя прыхільнікі генерала не зразумелі такога кроку. Але гэта паказала пазіцыю Залужнага: нягледзячы на рознагалоссі з прэзідэнтам Украіны, у крытычны момант, калі іх радзіму публічна прынізілі, яны павінны быць разам, бо краіна перажывае выпрабаванні.

Чытайце таксама:

Залужны спрагназаваў, што вайна Расіі з Украінай можа ісці да 2034 года

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Залужны: Гэта новы тып вайны. 15 км ад лініі фронту — цяпер зона суцэльнай смерці. Авіяцыя і флот страцілі сваё значэнне

Залужны: НАТА сёння не мае моцы. Пятага артыкула там няма і не будзе

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах

«Я ўбачыла вайну, а ты там галоўны»: Залужны апісаў у кнізе сустрэчу з варажбіткай 25 гадоў таму

Каментары да артыкула