Вайна1111

«Я ўбачыла вайну, а ты там галоўны»: Залужны апісаў у кнізе сустрэчу з варажбіткай 25 гадоў таму

Былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны распавёў пра прадказанні варажбіткі, калі ён быў яшчэ курсантам, піша УНІАН.

Валерый Залужны. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

25 гадоў таму сённяшні пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны ўжо быў «апавешчаны» пра тое, што яго чакае поўнамаштабная вайна на пасадзе галоўнакамандуючага УСУ. У сваёй кнізе «Мая вайна» ён апісаў сустрэчу з варажбіткай у плацкарце, на шляху з Адэсы ў Жытомір, што адбылася 25 гадоў таму.

«Я ўбачыла вайну. Страшная. У нас, тут. А ты там самы галоўны», — апісаў Залужны яе словы.

Былы галоўнакамандуючы УСУ таксама заявіў, што ўспомніў пра гэты эпізод толькі ў канцы лютага 2022 года і ўсвядоміў, што наперадзе Украіну чакае «цяжкая вайна на выжыванне». Яна павінна завяршыцца перамогай Украіны.

Варажбітка, па яго словах, «пачула» крыкі і стогны, плач дзяцей. Яна распавяла Залужнаму, што яго продкі даўно ваявалі і што ён сам — воін.

Каментары11

  • Ambassador Meadowed
    31.12.2024
    Кіруюся ў баявых дзеяньнях выключна вайскавой навукай
  • Памылка выжыўшых
    31.12.2024
    Курсанты, каму варажбітка нагадала тое ж, але яны не выраслі і да маёра, памоўкваюць.
  • Ян Хадкевіч - ваявода Кіеўскі
    31.12.2024
    Галоўны на вайне Пуцін, а гэты ўскраінец толькі пешка на ёй.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць