БЕЛ Ł РУС

Віцебскі музей папоўніў свае зборы пры дапамозе мытнікаў

26.08.2025 / 18:13

Nashaniva.com

Фонды Віцебскага абласнога краязнаўчага музея папоўніліся больш чым 80 прадметамі, якія маюць культурную і гістарычную каштоўнасць. Усе яны былі канфіскаваныя мытнікамі па пункце пропуску «Грыгораўшчына», што на мяжы з Латвіяй, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт. 

Гістарычна каштоўныя рэчы спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь грамадзянін Украіны, які ехаў са Швецыі. Пры даглядзе яго машыны супрацоўнікі мытні знайшлі цэлы набор разнастайных рэчаў: сталовыя прыборы, дэкаратыўныя фарфоравыя статуэткі, паштовыя маркі, медалі, значкі, манеты і іншыя прадметы.

Усё гэта было канфіскавана і перададзена на экспертызу ў Мытную лабараторыю. Спецыялісты ўстанавілі, што 80 з іх адпавядаюць крытэрыям культурнай каштоўнасці — галоўным чынам таму, што вырабленыя больш за 100 гадоў таму.

Сярод перададзеных у музей экспанатаў асаблівую цікавасць уяўляюць:

Цяпер гэтыя прадметы будуць захоўвацца і экспанавацца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі як частка гісторыка-культурнай спадчыны.

Чытайце таксама:

Францужанка спрабавала ўвезці ў Беларусь амаль 600 грамаў золата без дэкларацыі

Беларус спрабаваў увезці з Польшчы дзясяткі тысяч манет

Беларусцы не ўдалося завезці з Польшчы 296 срэбных манет

У беларуса на мяжы знайшлі 10 залатых манет

Кіроўца рэйсавага аўтобуса хацеў увезці праз мяжу 450 срэбных манет

Каментары да артыкула