Абнавілі правілы для арганізатараў канцэртаў і фестываляў
Савет Міністраў прыняў пастанову №454 ад 22 жніўня 2025 года, якая ўносіць змены ў правілы для арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, у тым ліку канцэртаў і фестываляў. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Фота ілюстрацыйнае
Пастанова вызначае новы парадак фарміравання і вядзення рэестра арганізатараў мерапрыемстваў. У дакуменце падрабязна апісваецца, якія суб’екты павінны быць уключаныя ў рэестр, якія патрабаванні і працэдуры трэба выконваць, а таксама якія віды дзейнасці могуць ажыццяўляць арганізатары.
Цяпер правам правядзення мерапрыемстваў з удзелам беларускіх або замежных выканаўцаў валодаюць толькі арганізатары, якія ўнесеныя ў рэестр. Пры гэтым пастанова вызначае выпадкі, калі патрабаванні рэестра не распаўсюджваюцца на мерапрыемствы з удзелам выключна беларускіх выканаўцаў.
У дакуменце таксама прапісаныя абавязкі арганізатараў, уключаючы:
- наяўнасць выпіскі з рэестра;
- рэалізацыю ўваходных білетаў;
- выдачу друкаванай прадукцыі і інш.
Арганізатары, якія ўжо ўключаныя ў рэестр, павінны ў вызначаны тэрмін — адзін месяц пасля ўступлення пастановы ў сілу, — падаць у Міністэрства культуры неабходныя дакументы. Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама:
Як кампанія нявесткі Лукашэнкі зарабляе мільёны толькі на радыё