БЕЛ Ł РУС

У дворыкі Гродна вярнулася музыка. Улады збіраліся ўрэгуляваць выступленні

1.09.2025 / 23:25

Nashaniva.com

У апошнія дні лета ў цэнтральных дворыках Гродна выступалі музыканты. Відэа з канцэртаў апублікавалі і гараджане, і праўладны тэлеграм-канал «Гродненские сливы». Як рэгулююць выступленні музыкаў, пакуль незразумела, піша Hrodna.life.

Скрыншот з відэа

«Апошнія выхадныя лета запомніліся такім атмасферным рухам», — пракаментавала свой тыкток-ролік гродзенка Інна. На відэа — вечарынка ў дворыку кавярні «Джэзва». Гараджане танцуюць пад дыджэй-сэт.

@inna23233 #гродно#дворик#джезва ♬ оригинальный звук - inna23233

Падобнае відэа з’явілася і ў тэлеграм-канале «Гродненские слівы».

«Усё ў парадку, я праверыла — гурты ў дворыках граюць. Так што можна не турбавацца і прыходзіць адпачываць», — паведамляе гараджанка.

У сярэдзіне жніўня гродзенцы заўважылі, што музыкі перасталі выступаць у цэнтральных дворыках горада. Гараджан, якія ў інтэрнэце эмацыйна выказваліся аб забароне музыкі, выклікалі на «размовы».

У сваю чаргу мясцовыя ўлады паведамілі, што афіцыйнай забароны на выступленні няма. Музыкі, маўляў, вернуцца на вуліцы, калі чыноўнікі «прывядуць творчыя пляцоўкі ў прававое поле, зрабіўшы іх зручнымі і бяспечнымі для кожнага».

Пакуль не зразумела, ці прыйшлося музыкам і дыджэям атрымліваць спецыяльныя дазволы, каб выступіць у дворыках у апошнія дні жніўня.

Чытайце таксама:

«Пішуць, што вінаватая ўлада». Сілавікі кашмараць гродзенцаў, незадаволеных забаронай канцэртаў у цэнтральных дворыках

«Усё забаранілі». У Гродне музыкі раней выступалі ў цэнтральных дворыках, а цяпер не будуць

«Гэта выпадкова не Ібіца?» Лагер «Зубраня» паказаў, як у ім праходзяць дзіцячыя дыскатэкі

Каментары да артыкула