Грамадства55

«Гэта выпадкова не Ібіца?» Лагер «Зубраня» паказаў, як у ім праходзяць дзіцячыя дыскатэкі

Нацыянальны дзіцячы цэнтр «Зубраня» падзяліўся ў сацсетках відэа з летніх дыскатэк, якія ўразілі беларусаў. У роліках — выхаванцы мінскай DJ-школы: дзеці і падлеткі за пультам працуюць з прафесійнай апаратурай, а іх равеснікі танцуюць пад адкрытым небам, заўважыла выданне Telegraf.news.

Скрыншоты з відэа

За некалькі дзён відэа сабралі дзясяткі тысяч праглядаў і сотні каментарыяў. Дарослыя карыстальнікі ўспаміналі свае школьныя дыскатэкі і жартам прасіліся ў «Зубраня» на такія вечарыны. Некаторыя прапаноўвалі стварыць падобны лагер для людзей 30+.

Атмасферу дзіцячых рэйваў нават параўналі з буйнымі фестывалямі, накшталт Viva Braslav, а адзін з каментатараў жартам спытаў: «Гэта выпадкова не Ібіца?»

«Зубраня» лічыцца галоўным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам Беларусі і знаходзіцца на беразе возера Нарач.

Каментары5

  • гадзюшнік
    28.08.2025
    зубраня заўсёды быў лагерам бля дзяцей багатых бацькоў ці чынуш, фу рыгаць цягне
  • Пошел он нафиг этот вонючий Зубронак
    28.08.2025
    Тьфу на этот Зубронак
  • Максим Дизайнер
    28.08.2025
    Самый блатной лагерь бесесера, для диток номенклатуры. Простому пролетарскомму быдлу туда не влезть. Многие будущие чинуши через него прошли. Сравнивать этот сельский треш даже с известным эвропейским пионЭр лагерем Коста-Брава будет только полный барашек, который никогда на нормальной вечеринке не был. Про наркоманскую Ивису вообще молчу. Пока до клуба дойдешь, 8 раз ширнуться предложат. Нвесты ищтся за 20 минут и на всю жизнь.

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку25

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі1

Прызналі «экстрэмісцкім» спартыўны чат «Волейбол в Минске»

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны52

Папулярная крама ў Польшчы прызналася, што гандлявала няякаснымі прэзерватывамі4

Кіроўца маршруткі адмовіўся везці дзіця, якое не мела наяўных грошай. Ці меў ён рацыю?2

У Сенненскім раёне прадаюць з аўкцыёна старадаўнюю паштовую станцыю1

У Тураве збіраюцца за два мільёны рэканструяваць невялікі мост цераз канал

Ракетам «Пэтрыёт» нестае спецыяльнай віскозы: нечаканы дэфіцыт на сусветным рынку1

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку25

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць