БЕЛ Ł РУС

У Польшчы апраўдалі актывістаў, якія дапамагалі мігрантам на мяжы

8.09.2025 / 15:45

Nashaniva.com

У Польшчы суд апраўдаў пяцярых актывістаў, якіх абвінавачвалі ў дапамозе мігрантам каля беларускай мяжы, паведамляе Польскае прэс-агенцтва. Расследаванне цягнулася два гады, а пракуратура патрабавала для іх пакарання — год і чатыры месяцы турмы. Сярод абвінавачаных была і беларуска з Падляшша, Эва Мароз.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ansgar Haase picture alliance via Getty Images

Актывістаў абвінавачвалі ў тым, што яны давалі ежу, вопратку і прытулак мігрантам у лесе, а таксама нібыта дапамагалі ім трапіць у Польшчу. Але суд у Гайнаўцы 8 верасня 2025 года прыйшоў да высновы: доказаў таго, што абвінавачаныя мелі нейкую асабістую ці фінансавую выгаду, няма. Таму іх апраўдалі.

Суд падкрэсліў, што для прызнання такога злачынства абавязкова павінна быць даказана выгада для тых, хто дапамагае, а не толькі для мігрантаў.

Працэс выклікаў вялікі розгалас у краіне. На бок абвінавачаных сталі праваабаронцы, прадстаўнікі грамадскасці і нават рада адвакатаў, якія адзначалі, што дапамога людзям у цяжкім становішчы — гэта натуральна і сацыяльна прымальна.

Чытайце таксама:

У ноч на сераду з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегалаў

Як выглядае самая дасканалая лінія абароны ў Еўропе, якую Польшча будуе на мяжы з Беларуссю

Польскі салдат паранены на мяжы з Беларуссю пры спробе спыніць мігрантаў

Каментары да артыкула