Грамадства

У ноч на сераду з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегалаў

У ноч на сераду каля Варэнскага і Лаздзійскага раёнаў з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегальных мігрантаў. Убачыўшы памежнікаў, нелегалы вярнуліся ўглыб тэрыторыі Беларусі.

Скрыншот відэа Delfi.lt

Першую групу нелегалаў ноччу зафіксавалі ў Варэнскім раёне. Дзевяць нелегалаў з самаробнымі лесвіцамі да мяжы давялі двое мужчын, што хавалі свае твары, верагодна — прадстаўнікі дзяржаўных структур Беларусі, піша Delfi.lt.

Калі суправаджаючыя сышлі, нелегалы паставілі лесвіцы, абапёршы іх на ахоўны бар’ер з калючым дротам. Акрамя таго, на месцы на зямлі ляжыць «піраміда» з калючага дроту.

Па даных Службы аховы дзяржаўнай мяжы, нелегалы планавалі падняцца на вышыню 4,5 м і затым скокнуць з загону. Як толькі яны наблізіліся да загону, іх зафіксавалі памежнікі, якія неадкладна выехалі на месца. Нелегалы не паспелі забрацца на лесвіцу, калі ўбачылі святло машыны пагранічнікаў. Тады мігранты неўзабаве вярнуліся на тэрыторыю Беларусі. Пакінутыя лесвіцы забралі пагранічнікі.

Пад падобнымі абставінамі мінулай ноччу ў Лаздзійскім раёне спрабавалі прабрацца яшчэ дзве групы нелегалаў. У абодвух выпадках памежнікі рэагавалі імгненна. Нелегалы не паспелі прабрацца на тэрыторыю Літвы і адступілі ўглыб Беларусі.

У Літву з Беларусі спрабуюць прабрацца фізічна мацнейшыя, здаровыя мужчыны ўзростам 20—40 гадоў. Па дадзеных Службы аховы дзяржмяжы, гэтыя людзі не маюць патрэбы ў дапамозе, ні Літва, ні прытулкаў у Літве іх не цікавіць, у іх ёсць адна мэта — нелегальна дабрацца да Заходняй Еўропы, пераважна да Германіі.

Згодна з данымі на 3 верасня 2025 года, сёлета літоўскія пагранічнікі спынілі 1118 выпадкаў пранікнення нелегалаў. У Польшчу і Латвію не ўпусцілі адпаведна 24 470 і 9247 нелегалаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м60

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?43

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза4

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?2

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

У Мінску запусцяць паліцэйскія дроны з Дубая, якія самі, без аператараў, вылятаюць з боксаў ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць