БЕЛ Ł РУС

У будынак урада ў Кіеве трапіў не дрон, а «Іскандэр»

8.09.2025 / 16:20

Nashaniva.com

Выданне Defense Express са спасылкай на крыніцы сцвярджае, што траплянне ў будынак украінскага ўрада ў Кіеве — вынік выкарыстання не дрона, а ракеты «Іскандэр». Баявая частка ракеты вагой 450 кілаграмаў не выбухнула. Пажар на верхніх паверхах будынка быў выкліканы загараннем паліва з бакаў ракеты, піша выданне.

Фота: facebook.com/kmathernova

Пра тое, што ў будынак Кабінета міністраў трапіў «Іскандэр», піша ў фэйсбуку і амбасадарка ЕС ва Украіне Катарына Матэрнова, якая разам з іншымі дыпламатамі наведала пашкоджаны будынак.

«Нам паказалі вялікія абломкі самой ракеты», — напісала еўрадыпламатка.

Фота: facebook.com/kmathernova

У расійскім Мінабароны не пацвярджалі атаку па Кабінеце міністраў. У ведамстве сцвярджаюць, што цэліліся толькі па вайсковых аб'ектах і прамысловых прадпрыемствах.

Фота: facebook.com/kmathernova

Як раней паведамляла прэс-служба Паветраных сіл УСУ, у ноч на 7 верасня расійская армія запусціла 9 крылатых ракет з АТРК «Іскандэр», з якіх чатыры ўдалося збіць.

Чытайце таксама:

Келаг пра атаку на Кіеў: Гэта не сігнал, што Расія хоча дыпламатычным шляхам скончыць вайну

Ноччу Расія масіравана ўдарыла па Кіеве: загарэўся ўрадавы будынак

«Сённяшні ўдар па Кіеве — гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне»

Каментары да артыкула