Наўседа паведаміў, ці варта чакаць адмены санкцый ЕС следам за амерыканскімі
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пракаментаваў вызваленне 52 зняволеных з беларускіх турмаў пасля чарговага візіту амерыканскай дэлегацыі ў Мінск. Сярод вызваленых былі і іншаземцы, у тым ліку шэсць літоўцаў. Цаной за вызваленне было сярод іншага зняцце санкцый ЗША з авіякампаніі «Белавія».
Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»
Гітанас Наўседа назваў вызваленне больш за паўсотні людзей «вялікім дыпламатычным поспехам для Амерыкі і для ўсіх нас», гаворачы ад імя Літвы як члена ЕС. Ён падкрэсліў эфектыўнасць намаганняў ЗША і пахваліў адміністрацыю Дональда Трампа, аднак адзначыў, што пра зняцце санкцый з боку ЕС пакуль гаворкі няма.
«Ні пра які абмен «людзей на санкцыі» гаворкі быць не можа. З гэтага пункту гледжання ніякага абмену быць не можа», — падкрэсліў Наўседа, заявіўшы, што тыя фактары, праз якія Еўрапейскі Саюз у свой час увёў санкцыі супраць афіцыйнага Менска, пакуль што нікуды не зніклі.
Тым не менш, Наўседа лічыць вызваленне зняволеных «пазітыўным сігналам» з боку беларускіх уладаў і мяркуе, што Мінск, верагодна, не чакае асаблівых саступак у адказ.
Чытайце таксама:
Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства
Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі
«Падрабязнасцяў не ведаем». «Белавія» не папярэдзілі, што з кампаніі здымуць санкцыі
Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?