Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае
Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку былы паплечнік Статкевіча Сяргей Марцалеў са спасылкай на жонку палітыка Марыну Адамовіч.
«У мяне тлела надзея, што ўлады дадуць яму магчымасць жыць на волі, у Мінску, хай і пад паліцэйскім наглядам. Пакуль абставіны сведчаць пра тое, што Мікалай Віктаравіч зноў арыштаваны», — напісаў Сяргей Марцалеў.
Нагадаем, што ўчора Міколу Статкевіча вызвалілі і везлі ў Літву, але ён адмовіўся пакідаць Беларусь, выйшаў з аўтобуса і некалькі гадзін сядзеў на нейтральнай паласе, а потым яго, імаверна, звялі невядомыя.
Чытайце таксама:
Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант
Сяргей Спарыш: Я гаварыў са Статкевічам у аўтобусе, ён у выдатным маральным стане