Грамадства1010

«Мікола знік, а змагары яго нават не шукаюць». У інфармацыйнай спецаперацыі беларускіх службаў змяніліся акцэнты

Вось што ўкідваюць пра Міколу Статкевіча прапагандысты сёння.

11 верасня Міколу Статкевіча разам з іншымі палітвязнямі вывезлі на мяжу з Літвой. Але ён не пагадзіўся на дэпартацыю, высадзіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе між Беларуссю і Літвой. Палітык некалькі гадзін знаходзіўся ў нейтральнай зоне, а пазней, як зафіксавала літоўская памежная служба, вярнуўся ў Беларусь.

Лукашэнкаўская прапаганда ж увечары 11 верасня спрабавала запэўніць, што палітвязень не вярнуўся назад у Беларусь, а ўсё ж такі перайшоў у Літву. Працяглае знаходжанне палітыка ў нейтральнай зоне на мяжы яны падаюць як пастаўлены ім спектакль.

Рыгор Азаронак у сваім тэлеграм-канале спачатку размясціў здымак, на якім сярод іншых палітзняволеных відаць Міколу Статкевіча, дадаўшы кароткі пост:

«Мікалай Статкевіч у Літве. Інфа сотка».

А пазней ён апублікаваў кароткі ўрывак размовы з Юрыем Васкрасенскім, суправадзіўшы яго такім каментаром:

«Ён у Літве. Ён здрыснуў у Літву. Дзед вырашыў павыпендрывацца і трошкі набіць сабе балы. Ён мяне расчараваў. Мікола вельмі хутка здуўся, зладзіўшы на працягу двух гадзін спектакль. Фінал, на жаль, як выявілася, заўсёды банальны і просты: захацелася проста зноў павячэраць».

Пры гэтым ніякіх фота— ці доказаў гэтаму не прыводзілася.

Гэтую тэму падхапілі і іншыя прапагандысцкія рэсурсы. Пост Азаронка перапосціў у сваім канале прапагандыст Ігар Тур.

Тэлеграм-канал «Белорусский фронт», які звязваюць з Мінабароны, у сваю чаргу, напісаў:

«Людзі кажуць, што памілаваны змагар Статкевіч даўным-даўно ўцёк у Літву, як лось па кукурузе, і толькі яго і бачылі».

Раніцай 12 верасня вектар асвятлення сітуацыі вакол Мікалая Статкевіча змяніўся.

Аўтары тэлеграм-канала КрысолOFF апублікавалі пост з пытаннем: «Дзе дзед?» і каментарыем:

«Мікола знік, а змагары яго нават не шукаюць, быццам бы старога ніколі не было. Вось с*кі».

Насамрэч, наадварот: сітуацыя са Статкевічам была 11 верасня ў фокусе ўвагі як апазіцыі, так і незалежных СМІ.

На гэтым аўтары канала не спыніліся і размясцілі пасквіль у стылі «Увага, вышук» на Міколу Статкевіча.

Не застаўся ўбаку і Азаронак. Раніцай 12 верасня ён размясціў пост з пытаннем: «Дзе Статкевіч!?», а пазней перапосціў допіс канала КрысолOFF.

Пытаннем «Хдзе пан Мікола?» задаецца і візаві Азаронка Вольга Бондарава.

Дакладнае месца знаходжання палітыка Мікалая Статкевіча застаецца невядомым. Сведкі бачылі, як з мяжы яго забралі невядомыя ў масках.

«Фактычна, ён паўтарыў подзвіг Марыі Калеснікавай, паўтарыў у зусім іншых умовах, калі больш няма надзеі на хуткую перамогу, калі твая адмова можа азначаць нават фізічную смерць», — кажа філосаф, прадстаўнік па пытаннях культуры і нацыянальнага адраджэння Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Баркоўскі.

Каментары10

  • хх
    12.09.2025
    Это юмор бумеров?
  • Сумна, дзевачкі
    12.09.2025
    Пеўні, блатное арго і рускія мацюкі
    Не дастае хіба песні Любэ
  • Пан Януш
    12.09.2025
    Нн к вам вопрос! Зачем портить настроение и кидаете посты отбросов ?

Цяпер чытаюць

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак1

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі14

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя7

Лідар Партыі зялёных расказаў, як яго катавалі ў СІЗА і калоніі1

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт3

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў3

Беларусцы за мяжой пісалі з нумара затрыманага знаёмага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак1

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць