БЕЛ Ł РУС

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны

13.09.2025 / 17:42

Nashaniva.com

Як піша расійскае выданне «Коммерсантъ», у студзені-ліпені 2025 года продажы беларускіх пеністых вінаў у расійскіх крамах павялічыліся ў 14 разоў у параўнанні з ранейшымі паказчыкамі і дасягнулі 29 тысяч дэкалітраў. Беларусь нават трапіла ў топ-10 пастаўшчыкоў пеністых вінаў у Расіі.

Галоўная прычына — санкцыі Еўрасаюза і абмежаванні на імпарт еўрапейскага віна, уведзеныя Крамлём. У выніку расійскія спажыўцы пачалі больш актыўна купляць прадукцыю з краін, якія раней не былі папулярныя на мясцовым рынку.

Так, продажы чылійскага пеністага віна выраслі на 214,9% (да 24,6 тысяч дал), пастаўкі з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі — на 126,8% (да 11,7 тысяч дал). Віно з Малдовы паказала рост на 251,6% (8,8 тысяч дал). Асабліва хутка пачалі расці продажы вінаў з Бразіліі (у сотні разоў, да 4,5 тысяч дал) і Сербіі (да 1,5 тысяч дал).

Цікава, што ў Расіі сталі больш купляць нават індыйскае пеністае віно — яго продажы павялічыліся ў 11 разоў і склалі каля 0,8 тысяч дал.

Як адзначыў віцэ-прэзідэнт кампаніі Simple Group Анатоль Карнееў, усе гэтыя краіны аб’ядноўвае адно: іх віны прадаюцца па нізкіх цэнах. Пры гэтым, нягледзячы на дзяржаўную палітыку падтрымкі расійскага вінаробства, буйныя гандлёвыя сеткі ўсё адно працягваюць шукаць альтэрнатыўныя тавары за мяжой.

Чытайце таксама:

На фоне разваг пра шмурдзяк Расія дазволіла імпартаваць віно яшчэ аднаго беларускага завода

Мінскі завод вінаў адказаў Расіі на «шмурдзяк» — пастаўкі віна ў РФ спыняюцца

Ці праўда, што віно беларускага разліву — шмурдзяк? «Ды што вы!» — кажа энолаг

Беларускія віны ў Расіі хочуць маркіраваць налепкамі «гэта не віно»

Спецпрадстаўнік Пуціна назваў беларускае віно шмурдзяком і абурыўся яго пастаўкамі ў Расію

У Беларусі вывелі першы ўласны сорт вінаграду для сухога віна

Пастаўкі пеністых вінаў з Беларусі ў Расію выраслі ў 21 раз

Каментары да артыкула