БЕЛ Ł РУС

Сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Кітая. Па просьбе кітайскага боку заяваў для прэсы не было

15.09.2025 / 18:10

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі правёў сустрэчу са сваім кітайскім калегам Ван І. Сустрэча адбылася 15 верасня ў прадстаўнічым цэнтры Мінабароны ў Хелянове пад Варшавай.

Фота: МЗС Польшчы

Бакі абмеркавалі эканамічныя адносіны Польшчы і Кітая, падкрэсліўшы патрэбу ў больш збалансаваным супрацоўніцтве за кошт рост польскага экспарту, паведамляе МЗС Польшчы.

Акрамя таго, разглядаліся пытанні адносін Еўрасаюза і Кітая пасля апошняга саміту, міжнародны парадак на аснове Статута ААН, бяспека ва Усходняй Еўропе і Усходняй Азіі, а таксама адносіны Кітая і ЗША.

Радаслаў Сікорскі таксама звярнуў увагу на дзеянні Расіі ва Украіне і на мяжы з Беларуссю, падкрэсліўшы ролю Кітая ў падтрымцы міру і міжнароднай бяспекі.

Пасля заканчэнні сустрэчы Сікорскі і Ван І не рабілі публічных заяў, нібыта па просьбе кітайскага боку.

Польшча ўначы з 11 на 12 верасня закрыла мяжу з Беларуссю ў адказ на гібрыдныя атакі і правакацыі Мінска. Гэта вялікі выклік для Пекіна: гандаль Кітая з Еўрасаюзам у значнай ступені ідзе праз беларускія транспартныя калідоры.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта

У Кітаі скончылі будаўніцтва самага высокага моста ў свеце

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні

Каментары да артыкула