БЕЛ Ł РУС

Суд у Італіі дазволіў экстрадыцыю ў Германію меркаванага арганізатара падрыву газаправода «Паўночны паток»

16.09.2025 / 16:12

Nashaniva.com

16 верасня 2025 года суд у Італіі дазволіў экстрадыцыю ў Германію грамадзяніна Украіны, якога падазраюць у арганізацыі дыверсіі на газаправодзе «Паўночны паток» у Балтыйскім моры ў верасні 2022 года, піша «Радыё Свабода».

Ілюстрацыйны здымак

Затрыманы пазначаны ў дакументах як Сяргей К., але шэраг СМІ называюць яго прозвішча — Кузняцоў. Мужчыну арыштавалі ў жніўні ў італьянскім курортным горадзе Рыміні, пасля таго як Федэральная пракуратура Германіі выдала еўрапейскі ордар на ягоны арышт.

Сяргей К. стаў першым падазраваным, затрыманым у справе аб падрыве «Паўночнага патоку». У Германіі яму выставілі шэраг абвінавачванняў, у тым ліку ў тэрарызме. У судзе ён не прызнаў сваёй віны.

Паводле ордара, затрыманы ўваходзіў у групу, якая ў верасні 2022 года заклала выбухоўку на «Паўночным патоку-1» і «Паўночным патоку-2» каля вострава Борнхальм. Паводле расследавання, ён мог быць адным з кіраўнікоў аперацыі.

Выбух адбыўся 26 верасня 2022 года і моцна пашкодзіў абедзве магістралі: тры з чатырох нітак былі знішчаныя і больш не падлягаюць аднаўленню.

Чытайце таксама:

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»

У Італіі затрымалі падазраванага ў дыверсіі на «Паўночных патоках» — грамадзяніна Украіны

Падрыў «Паўночнага патоку»: сталі вядомыя кулісы дзёрзкай дыверсіі, роля Залужнага і Польшчы

Каментары да артыкула