БЕЛ Ł РУС

Музыка Dzivia пасля доўгага перапынку запісаў трэк «Тры іскры»

16.09.2025 / 20:6

Nashaniva.com

Музыка Dzivia вярнуўся да слухачоў пасля перапынку ажно ў 4+ гады і цяпер, не хаваючы слёз, можна слухаць на паўторы гісторыю пра стварэнне свету — трэк «Тры іскры», запісаны сумесна з галандскім спеваком Gealdýr, які так прасякнуўся музыкай Артура Мацвеенкі, што ажно заспяваў па-беларуску.

Сюжэт пра стварэнне аднолькавы ўсюды, ад Калевалы да Быцця — проста тыя, каму дадзена была гэтая ўява, падабралі для яго апісанні розныя словы.

У беларускай версіі, кажуць, Пярун біўся з Вялесам і высек з каменя пасярод мора тры іскры — і нарадзілася жыццё, якое ўзрушыла воды, узняло зямлю і паклікала да жыцця агонь і вецер. 

Gealdýr, які спявае сумесна з Dzivia — праект галандскага музыкі Джонатана Барэндсмы, які стварае музыку ў стылі нардычны фолк/дарк-фолк, натхнёны скандынаўскай і кельцкай міфалогіяй.

Чытайце таксама:

Лявону Вольскаму — 60 гадоў

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом

Ілля Чарапко-Самахвалаў, які пакідае «Пятлю прыхільнасці», усё ж прыме ўдзел у восеньскім туры

Каментары да артыкула