Музыка

Ілля Чарапко-Самахвалаў, які пакідае «Пятлю прыхільнасці», усё ж прыме ўдзел у восеньскім туры

Саліст гурта «Пятля прыхільнасці» Ілля Чарапко-Самахвалаў паведаміў у інстаграме, што ўсё ж выйдзе на сцэну ў межах восеньскага туру. Ён дадаў, што гэта будзе яго апошні выступ у складзе гурта.

Фота: petliaband / Instagram

«Увесь дзень прайшоў у перамовах, па выніках — апошні восеньскі тур ПП адбудзецца. Інакш на мяне павесяць няўстойку, а я столькі не зарабляю. Так што, так, я адыграю для вас апошні раз у складзе гэтага гурта. Вельмі спадзяюся, што ў гэтым туры маёй бяспецы ўсё ж такі нададуць належную ўвагу», — напісаў музыкант.

Днём 6 верасня Ілля абвясціў пра тое, што пакідае «Пятлю прыхільнасці».

«Паведамляю ўсім, хто сочыць за маёй творчасцю. Я сыходжу з гурта «Пятля Прыхільнасці». Асноўнай прычынай з'явiлася жаданне рухацца далей і перайсці на наступны ўзровень.

Ужо некалькі месяцаў я працую над уласным праектам і збіраюся прысвяціць яму ўвесь свой час.

Як нядаўна сказаў мой сябар Міцёк: «Новае, новае і новае. Таму што ўвесь час жыць у чымсьці даўно перажаваным становіцца не вельмі весела і не вельмі цікава. Не абавязкова нават перажаваным, можа ўжо і ператраўленым», — напісаў Ілля.

Ён таксама дадаў, што восеньскі тур гурта пройдзе без яго.

Ілля Чарапко-Самахвалаў быў у «Пятлі прыхільнасці» з моманту заснавання ў 2004 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць