БЕЛ Ł РУС

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

17.09.2025 / 18:4

Nashaniva.com

На аўкцыённай пляцоўцы «ІПМ-Таргі» з'явілася аб'ява аб продажы вялізнага па мерках правінцыі гатэльнага комплексу пад назвай «Вішнёвы сад». Ён размешчаны ў Бабруйскім раёне каля вёскі Шчаткава, піша Blizko.by.

На старонцы лота сцвярджаецца, што раней тут знаходзіўся маёнтак заснавальніка беларускай драматургіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

 

Рэалізуецца аб'ект як комплекс будынкаў, які ўключае ў сябе гатэль, бар, банкетную залу, аквазону, кінатэатр. Мэбля, прадметы інтэр'еру, ўладкаванне тэрыторыі, сістэма аховы — усё ўваходзіць у склад лота. 

 

Агульная плошча будынкаў складае 2 064 квадратныя метры (уласна гатэльнага комплексу — 292 квадратныя метры, а таксама спарткомплексу — 1 772). Таксама ў складзе лота ідуць два зямельныя ўчасткі плошчай 0,2625 і 0,0514 гектара.

Прадаўцом выступае ТАА «Бізнэс РМ», якое ідзе ў ліквідацыю.

Паводле сайта комплексу, нумар люкс каштуе 400 рублёў у суткі. 

Стартавая цана лота складае 4 202 287,94 рублі, крок таргоў складае 5%. Адзначаецца, што гэтая цана ўжо зніжаная на 20%.

Акрамя таго, купец павінен выплаціць узнагароджанне арганізатару таргоў (3% ад цаны продажу лота) і выдаткі на правядзенне аўкцыёну (400 рублёў).

Такім чынам, мінімальная цана, па якой гатэльны комплекс дастанецца пераможцу, складае 4 545 174 рублі, або прыкладна 1 497 093 даляры па актуальным курсе Нацбанка.

Таргі адбудуцца 30 верасня ў 13:00.

Чытайце таксама:

У гіганцкі бізнэс-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску засяліліся пакуль 13 арганізацый

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА

28‑гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал

Каментары да артыкула