Латвія падоўжыла закрыццё паветранай прасторы на мяжы з Беларуссю
Латвія падоўжыла забарону на выкарыстанне паветранай прасторы ўздоўж усходняй мяжы з Беларуссю і Расіяй яшчэ на тры тыдні — да 8 кастрычніка. Абмежаванні дзейнічаюць толькі ўначы — з 20:00 да 07:00, паведаміла Міністэрства абароны краіны.
Фота: Armīns Janiks, Aizsardzības ministrija
Па словах міністра абароны Латвіі Андрыса Спрудса, гэтая мера дазваляе нацыянальным узброеным сілам кантраляваць закрытую зону, выпрабоўваць сістэмы назірання за паветранай прасторай, праводзіць вучэнні з дронамі і супрацьдронавыя трэніроўкі, а таксама рыхтаваць мабільныя баявыя падраздзяленні. Найбольшая рызыка, адзначыў ён, існуе менавіта ў цёмны час сутак.
Абмежаванні на палёты ў гэтым рэгіёне Латвія ўвяла 11 верасня, першапачаткова на тыдзень — да 18 верасня. У той жа дзень Польшча таксама ўстанавіла беспалётную зону ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай, якая будзе дзейнічаць да пачатку снежня.
Чытайце таксама:
Латвія пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю
Як беларусам запаўняць анкету, неабходную для паездкі ў Латвію ці транзітам праз яе
Для беларусаў мяняецца парадак уезду ў Латвію. Як ён павінен працаваць ужо з 1 верасня