БЕЛ Ł РУС

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

18.09.2025 / 9:33

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што польскі бок стаіць у пытанні беларускай мяжы цвёрда, але Кітай у гэтым плане можа дапамагчы.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і міністр замежных спраў Кітая Ван І падчас сустрэчы 15 верасня. Фота: МЗС Польшчы

Сікорскі пракаментаваў сустрэчу з міністрам замежных спраў Кітая Ван І падчас сустрэчы 15 верасня.

«Сустрэча з маім кітайскім калегам была вельмі добрай. Мы вырашылі некалькі канкрэтных пытанняў.

Але мы цвёрда стаім на мяжы з Беларуссю. Калі Кітай дапаможа нам, як ён зрабіў у свой час, спыніць правакацыі з боку Беларусі, мяжа будзе адкрыта», — напісаў ён у Х.

У каментары журналістам ён таксама дадаў, што спадзяецца, што гэтым разам Кітай дапаможа ў праблемах з Беларуссю грунтоўна.

«У пэўным сэнсе гэта вельмі проста. Калі гэтая мяжа мусіць быць адкрытай, то там не могуць гаспадарыць нейкія банды псеўдаўцекачоў, якіх прапіхвае Лукашэнка», — заявіў ён.

Польская памежная служба сёння паведаміла, што 17 верасня на мяжы з Беларуссю было зафіксавана больш за 80 спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы. У бок польскіх памежных патрулёў кідалі камяні.

Чытайце таксама:

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі

Лагістычныя кампаніі знайшлі альтэрнатыву закрытай мяжы паміж Польшчай і Беларуссю

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Падчас расійскай атакі дронамі на Польшчу жылы дом мог быць пашкоджаны абломкамі польскай ракеты

Каментары да артыкула