Сікорскі — Расіі: Пасля не ныйце. Мы вас папярэдзілі
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі на экстранным пасяджэнні Рады Бяспекі ААН папярэдзіў Расію, што ўсе расійскія аб'екты, якія апынуцца ў паветранай прасторы НАТА, будуць збівацца.
Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader
«У мяне да расійскага ўрада толькі адно папярэджанне: калі яшчэ адна ракета ці іншы аб'ект перасячэ нашу паветраную прастору без дазволу, свядома ці памылкова, і будзе збіты, а абломкі ўпадуць на тэрыторыю НАТА, не прыходзьце сюды ныць. Мы вас папярэдзілі», — заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.
Экстраннае пасяджэнне Рады бяспекі ААН было склікана па ініцыятыве Эстоніі пасля таго, як 19 верасня тры расійскія знішчальнікі МіГ-31 парушылі паветраныя межы гэтай краіны каля вострава Вайндла. Паводле Генштаба Сіл абароны Эстоніі, яны знаходзіліся ў паветранай прасторы каля 12 хвілін без транспондара, палётнага плана і сувязі з дыспетчарам.
Чытайце таксама:
Расійскі самалёт-выведнік заўважылі над Балтыйскім морам — Германія падымала знішчальнікі
Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць
Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі
Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай