Свет66

Расійскі самалёт-выведнік заўважылі над Балтыйскім морам — Германія падымала знішчальнікі

Сілы NATO паднялі на трывогу два знішчальнікі Eurofighter пасля таго, як над Балтыйскім морам быў заўважаны расійскі вайсковы самалёт. Паводле звестак нямецкіх ВПС, ён рухаўся ў міжнароднай паветранай прасторы без плана палёту і без радыёсувязі. Гэта быў расійскі самалёт-выведнік Іл-20М, паведамляе Euronews.

Іл-20м. Ілюстрацыйнае фота: flickr.com

Гэты вінтаматорны самалёт першапачаткова вырабляўся ў Савецкім Саюзе. Дзякуючы доўгаму тэрміну службы Расія працягвае выкарыстоўваць такія апараты для выведкі і збору радыёлакацыйных і радыёсігналаў.

Два перахопнікі Бундэсвера ўзляцелі з авіябазы Расток-Лаге. Паводле звестак ВПС Германіі, расійскі самалёт быў распазнаны з дапамогай так званай сістэмы візуальнай ідэнтыфікацыі.

Краіны NATO неаднаразова фіксавалі неабвешчаныя палёты расійскіх самалётаў над Балтыйскім морам. Расія таксама рэгулярна парушае паветраную прастору альянсу ў іншых рэгіёнах, здзяйсняючы несанкцыянаваныя палёты.

У пятніцу тры расійскія знішчальнікі ўварваліся ў паветраную прастору Эстоніі. На мінулым тыдні расійскія беспілотнікі без дазволу ўвайшлі ў паветраную прастору над Польшчай, а ў ноч на 10 верасня польскія ВПС і іншыя партнёры па NATO ўпершыню збілі некалькі расійскіх БПЛА.

26 жніўня гэтага года два знішчальнікі Eurofighter апазналі Іл-20М над Балтыйскім морам. Раней такі апарат быў заўважаны падчас разведвальнага палёту над Балтыйскім морам у сакавіку.

У большасці выпадкаў расійскія разведвальныя самалёты лётаюць з адключанымі транспондарамі, што азначае, што такая інфармацыя, як маршрут палёту, хуткасць, вышыня і тып самалёта, не перадаецца.

Каментары6

  • 22
    21.09.2025
    Вэры кансёрнд, Да -да, выходят из НАТО и сразу вступают в РФ.🤣
    У меня вопрос - и раньше самолёты РФ и неопознанные, и беспилотники были замечены в воздушном пространстве разных стран, Польши, и Румынии,в Польше даже беспилотник убил комбайнера. И была информационная тишина. А что сейчас случилось? Не можете сбить тихо без шумихи - вообще молчите.
  • Францішак
    21.09.2025
    Так, вось "проста так" рухаўся без плану палёта і з выключэным транспандэрам. Эўрапейцы або сьляпыя, або наіўныя дурні, якія ня хочуць бачыць рэяльнасть таго што расея актыўна рыхтуецца да паўнамаштабнай вайны зь Паўночнаатлантычным альянсам, і таму дагэтуль не збіваюць іх лётакі.
  • Клаўс
    21.09.2025
    Боты, супайкоцеся, удары будуць не па самалётах, а па вашых НПЗ і заводах. Навошта губляць ракетц на самалёт, калі можна яе пульнуць па Мазырскаму НПЗ? ;)

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі58

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць