БЕЛ Ł РУС

У затрыманага ў Польшчы таксіста-шпіёна знайшлі спіс беларусаў, за якімі ён меў заданне сачыць

23.09.2025 / 18:14

Nashaniva.com

У Польшчы нядаўна затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы беларуса Уладзіслава Надзейку, які працаваў таксістам у Беластоку. У яго, як паведамляе RMF24, знайшлі спіс беларусаў, што атрымалі прытулак у Польшчы 

Затрыманы Уладзіслаў Надзейка. Фота з яго выдаленай старонкі ў Аднакласніках

Як паведамляецца, мужчына павінен быў сачыць за пералічанымі ў спісе асобамі па заданні беларускіх спецслужбаў і перадаваць сабраную інфармацыю ў КДБ.

Польскае Агентства ўнутранай бяспекі (ABW) цяпер высвятляе, ці здзяйсняў мужчына якія-небудзь правакацыі або іншыя дзеянні, здольныя скампраметаваць гэтых людзей. Тых, чые імёны трапілі ў спіс, выклікаюць на допыты: пытаюцца, ці сутыкаліся яны з пагрозамі, шантажом або ці заўважалі за сабой назіранне.

33‑гадовы Уладзіслаў Надзейка быў раней удзельнікам Беластоцкай харугвы «Паспалітага рушэння».

Чытайце таксама:

Пасля арышту таксіста-шпіёна польскія спецслужбы масава цягаюць беларусаў на допыты

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

З'явілася пяць новых «экстрэмісцкіх фармаванняў». Сілавікі пералічылі дзясяткі чалавек, датычных да іх

Каментары да артыкула