Грамадства2121

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Стала вядома, што грамадзяніна Беларусі, затрыманага за шпіёнскую дзейнасць у Польшчы, завуць Уладзіслаў Надзейка, піша Reform.news («Рэформ» памылкова называе яго прозвішча як «Найдзека»). Ён быў членам Беластоцкай харугвы «Паспалітае рушэнне».

Уладзіслаў Надзейка. Фота з яго выдаленай старонкі ў Аднакласніках

8 верасня супрацоўнікі Агентства ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымалі 33-гадовага Надзейку. Яму выстаўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў дзейнасці замежнай разведкі супраць Польшчы.

Раней КДБ Беларусі прызнаў «Беларускую грэнадзёрскую харугву» і звязаны з ёй чат у тэлеграме экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а сярод каля трох дзясяткаў чалавек, якія нібыта мелі дачыненне да яе дзейнасці, фігуруе і Надзейка.

У інтэрнэце цяжка знайсці фоты гэтага маладога чалавека, але адшукваецца інфармацыя, што ў 2011 годзе нейкі Уладзіслаў Надзейка быў кіраўніком студэнцкага самакіравання юрфака Гродзенскага ўніверсітэта.

У сеціве таксама можна знайсці інфармацыю, што Надзейка зарэгістраваў у Польшчы індывідуальнае прадпрыемства па перавозцы людзей, якое цяпер закрытае. Раней венгерскія СМІ паведамлялі, што да справы аб разгроме шпіёнскай сеткі КДБ у Еўропе мае дачыненне беларус — апазіцыйны актывіст, які працуе таксістам і жыве на польска-беларускай мяжы.

Уладзіслаў Надзейка. Фота з Reform.news

Пра затрыманне Надзейкі і высылку з краіны беларускага дыпламата паведаміў 9 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. 8 верасня чэшскія ўлады таксама паведамілі пра выяўленую шпіёнскую сетку, якую нібыта спрабаваў стварыць КДБ Беларусі. Супрацоўнік беларускага пасольства ў Празе, верагодна, Мікалай Дукшта, быў аб’яўлены персонай нон грата. Беларускае МЗС палічыла гэта палітычна матываваным рашэннем.

Расследаванне вядзецца пад эгідай EUROJUST пры ўдзеле спецслужбаў Румыніі, Чэхіі і Венгрыі. У Румыніі быў затрыманы былы намеснік кіраўніка Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандр Балан, якога падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і перадачы дзяржаўных сакрэтаў беларускім спецслужбам. Малдова таксама высылае беларускага дыпламата.

«Паспалітае рушэнне» было створана ў верасні 2022 года пад эгідай прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка і ў лістападзе 2022 года прызнана экстрэмісцкім фармаваннем. У лютым 2023 года была абвешчана пра стварэнне незалежнай патрыятычна-спартыўнай абарончай арганізацыі за межамі Беларусі. У верасні 2023 года арганізацыю пакінуў яе ранейшы кіраўнік Сяржук Кедышка, а ў чэрвені 2024 года «Паспалітае рушэнне» ўзначаліў Сяргей Бульба.

5 жніўня 2025 года было абвешчана, што арганізацыя спыняе сваю дзейнасць. Паводле польскага рэестру юрыдычных асоб, рашэнне пра ліквідацыю было прынята яшчэ ў кастрычніку 2024 года ў сувязі з адсутнасцю актываў і фінансавых рэсурсаў.

Каментары21

  • Байбай
    10.09.2025
    Не здзіўлюся калі гэты дзяяч яшчэ быў на міжнароднай абароне.
  • Чаркошквар
    10.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    10.09.2025
    Спасибо ABW! Убрали этого червяка из нашего сладкого яблочка.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА20

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі1

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА20

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць