ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа
У Нью-Ёрку падчас выступу Дональда Трампа на Генеральнай асамблеі ААН адбылася серыя нечаканых інцыдэнтаў. Спачатку раптоўна спыніўся эскалатар, на які толькі што ступілі Трамп з жонкай Меланіяй, а затым адмовіў тэлесуфлёр, з якога прэзідэнт павінен быў чытаць прамову.
Дональд Трамп ідзе с трыбуны ААН пасля свайго выступу. Фота: Spencer Platt / Getty Images
Трамп не стрымаўся ад каментару проста перад залай, дзе прысутнічалі больш за 140 сусветных лідараў: «Вось дзве рэчы, якія я атрымаў ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: дрэнны эскалатар і дрэнны тэлесуфлёр».
На Fox News адразу ж загаварылі пра сабатаж, а прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт заявіла, што «гэта відавочна выглядае менавіта так», піша BILD.
У ААН жа версію Вашынгтона адхілілі. Прадстаўнік генсека Антоніу Гутэрыша патлумачыў, што
Тэлесуфлёр наогул абслугоўваўся Белым домам. Што тычыцца эскалатара, то, паводле даных ААН, аварыйны механізм спрацаваў пасля таго, як аператар з амерыканскай дэлегацыі выпадкова зачапіў стоп-сістэму.
Тым не менш Белы дом настойвае, што супадзенні занадта падазроныя. Левіт нагадала пра паведамленне брытанскай газеты Sunday Times, дзе сцвярджалася, што супрацоўнікі ААН у жартаўлівым ключы абмяркоўвалі магчымасць «выключыць ліфты і эскалатары, каб паказаць Трампу, што грошы скончыліся».
Чытайце таксама:
Пяскоў: Цяпер ідзе вайна і нам яе трэба выйграць
Ціханоўская сустракалася з Келагам у Нью-Ёрку
Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны
Зяленскі назваў умову вылучэння Трампа на Нобелеўскую прэмію