Грамадства77

Ціханоўская сустракалася з Келагам у Нью-Ёрку

А таксама перасеклася з Трампам.

Святлана Ціханоўская і Кіт Келаг у Нью-Ёрку. На папцы Ціханоўскай — партрэт палітыка і палітвязня Міколы Статкевіча. Фота: Офіс Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні паляцела ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Там у гэтыя дні прысутнічаюць многія сусветныя палітыкі.

«Святлана Ціханоўская правяла кароткую сустрэчу з генералам Кітам Келагам, а таксама выпадкова перасеклася з прэзідэнтам Дональдам Трампам у будынку ААН. Трамп ішоў з сустрэчы, а Ціханоўская на сустрэчу. Яна коратка падзякавала яму за вызваленне беларускіх палітвязняў. Ён адрэагаваў пазітыўна», — расказаў дыпламатычны дарадцы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

Кучынскі 23 верасня бачыўся таксама з адным са сваіх працоўных кантактаў з Белага дому з каманды Эндзі Бэйкера — намесніка дарадцы па нацыянальнай бяспецы Трампа.

20 чэрвеня спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг быў з візітам у Мінску і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Пасля гэтага былі вызвалены і дэпартаваны 14 палітвязняў, сярод якіх блогер Сяргей Ціханоўскі, выкладчыца Наталля Дуліна, журналіст Ігар Карней. Потым 11 верасня гэтак жа былі вывезены ў Літву 52 палітвязні, але Мікалай Статкевіч, які быў у іх ліку, адмовіўся пакідаць Беларусь і вярнуўся.

Каментары7

  • Ганна Стрэсуліна
    24.09.2025
    Жора, яны проста дамовіліся хутка, што пакуль не будуць выкладаць сумесныя фоты, каб не перашкодзіць перамоўныму працэсу - Ціханоўская мудра вядзе кулуарны дыялёг.
  • судьбоносная встреча
    24.09.2025
    "Трамп ішоў з сустрэчы, а Ціханоўская на сустрэчу"

    Мы были оба.
    -Я у аптеки!
    -А я в кино искала вас!
  • Ну-ну
    24.09.2025
    Жора, а чаму Трамп сустракаецца то зь нейкім Кучынскім, то зь нейкай Ціханоўскай, не раскажаце? Можа, сапраўднага Трампа ўжо не існуе? Можа, яго падмянілі на двайніка ненацыянальныя людзі, маргінэс, левалібэралы і глябалісты? Чаму ўжо амаль год ён ня хоча сустрэцца з аўтарамі халу... ой, віншавальных факсаграмаў у свой гонар?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?14

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?14

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць