БЕЛ Ł РУС

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

24.09.2025 / 16:9

Nashaniva.com

Паведамленне пра смерць Валерыя Цімашэнкі заўважыла ў сацсетках выданне «Люстэрка». Ён вызваліўся па памілаванні 3 ліпеня 2024 года. Прычына смерці невядомая.

Экс-палітзняволены Валерый Цімашэнка. Фота з сацсетак

Праваабаронцы «Вясны» паведамлялі, што Валерыя Цімашэнку затрымалі ў студзені 2023 года. Яго абвінавачвалі па артыкулах 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Прычынай стаў удзел у пратэстных маршах і інфармацыя, адпраўленая ў чат-бот аднаго з «экстрэмісцкіх фармаванняў».

У сакавіку таго ж года Мінскі гарадскі суд прысудзіў Цімашэнку да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паводле звестак праваабаронцаў, Валерый адбываў пакаранне ў ПК № 15 у Магілёве. Мужчына выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 года. На сайце «Вясны» на яго старонцы стаіць адзнака «Памілаванне / Амністыя».

Валерыю было 42 гады. Пра яго інтарэсы вядома няшмат, мужчына не вёў публічных профіляў у сацсетках. Мяркуючы па яго вайбер-акаўнце, у апошні раз ён быў анлайн 18 верасня 2025 года.

Чытайце таксама:

Памёр апошні з братоў Бельскіх, якія партызанілі ў Налібоцкай пушчы

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

Каментары да артыкула