БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская перахапіла Трампа ў кулуарах ААН і падзякавала за вызваленне палітвязняў

25.09.2025 / 9:58

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні ўдзельнічала ў сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. У будынку ААН яна выпадкова перасеклася з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Трамп ішоў з сустрэчы, а Ціханоўская на сустрэчу. Яна коратка падзякавала яму за вызваленне беларускіх палітвязняў. Ён адрэагаваў пазітыўна», — расказаў дыпламатычны дарадцы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Гэта адбылося 23 верасня.

Нагадаем, 21 чэрвеня, пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага, былі вызвалены і дэпартаваны 14 палітвязняў, сярод якіх блогер Сяргей Ціханоўскі, выкладчыца Наталля Дуліна, журналіст Ігар Карней. Потым 11 верасня гэтак жа былі вывезены ў Літву 52 палітвязні, але Мікалай Статкевіч, які быў у іх ліку, адмовіўся пакідаць Беларусь і вярнуўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула