БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»

26.09.2025 / 17:20

Nashaniva.com

У чэрвені 2023 года ў Гомельскім абласным судзе прайшоў закрыты працэс супраць былога начальніка цэха завода «Гомсельмаш» Уладзіслава Пудзяка. Суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў мужчыну вінаватым у «здрадзе дзяржаве» і прысудзіў рэальны тэрмін. Але дакладны вынік працэсу стаў вядомы толькі цяпер, піша «Гомельская вясна».

Цяпер стала вядома, што Пудзяку прызначылі 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У верасні 2023 года Вярхоўны суд на чале з Мікалаем Грынцэвічам адхіліў яго апеляцыю і пакінуў прысуд без зменаў.

Уладзіслаў Пудзяк працаваў на «Гомсельмашы» і неаднаразова быў у выбарчых камісіях. На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, якія былі сфальсіфікаваныя, ён выконваў абавязкі намесніка старшыні камісіі ўчастка №20 у Гомелі.

За што менавіта яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве», па-ранейшаму невядома. У жніўні 2023 года праваабаронцы прызналі яго палітвязнем, а МУС уключыла ў спіс «экстрэмістаў».

Цяпер Уладзіслаў Пудзяк знаходзіцца ў калоніі №17 у Шклове Магілёўскай вобласці. 

Чытайце таксама:

У Гомелі пачаўся суд над начальнікам цэха «Гамсельмаша». Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

У Гомельскай вобласці працягваюць судзіць за «абразу Лукашэнкі», «агентурную дзейнасць», «здраду дзяржаве»

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі Антона Матольку і яшчэ 32 чалавекі

Каментары да артыкула