БЕЛ Ł РУС

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

2.10.2025 / 13:39

Nashaniva.com

Кіраўніца ліквідаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс распавяла Newsweek.pl, што асуджаны на восем гадоў журналіст Анджэй Пачобут перанёс аперацыю ў турэмным шпіталі.

Анджэй Пачобут падчас суда. Фота: sb.by

«Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію. Апошнім часам у яго часта бывае павышаны ціск. У верасні ў турэмным шпіталі ён перанёс аперацыю — выразалі язвы, што ўтварыліся на скуры», — распавяла Борыс.

Анжаліка Борыс сустрэлася з Анджэем Пачобутам у Наваполацкай калоніі 23 верасня. Яна тады распавядала, што палітзняволены важыць 73 кг — ён правёў у шпіталі тыдзень, дзе атрымліваў неабходныя лекі.

Чытайце таксама:

Важыць 73 кг, і гэта пасля таго, як патаўсцеў у шпіталі. Анжаліка Борыс распавяла пра сустрэчу ў турме з Анджэем Пачобутам

Анжаліцы Борыс дазволілі наведаць Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі

Каментары да артыкула