Грамадства1010

Важыць 73 кг, і гэта пасля таго, як патаўсцеў у шпіталі. Анжаліка Борыс распавяла пра сустрэчу ў турме з Анджэем Пачобутам

«Асабіста я вельмі за яго хвалююся». Кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс расказала выданню Rzeczpospolita пра сустрэчу з журналістам Анджэем Пачобутам.

У Анжалікі спыталі, як ёй удалося дабіцца сустрэчы з Анджэем Пачобутам у папраўчай калоніі ў Наваполацку. 

Яна кажа, што раней звярталася з просьбай да Аляксандра Лукашэнкі, ад імя Саюза палякаў прасіла вызваліць Анджэя і даць магчымасць пабачыцца з ім у калоніі.

— У аўторак мне паведамілі, што я маю дазвол і павінна а 14‑й гадзіне быць у Наваполацку. Мы размаўлялі больш за паўтары гадзіны. Псіхалагічна Анджэй адчувае сябе добра, атрымлівае таксама неабходныя лекі. Тыдзень ён быў у шпіталі.

Па яе словах, Анджэй пытаў пра сям'ю, знаёмых і сяброў. Цікавіўся дзейнасцю Саюза палякаў.

— Я расказала яму, што мы вядзём навучанне польскай мове. Дзейнасць нашай арганізацыі для Анджэя — вельмі важная справа. Польская меншасць у Беларусі не займаецца палітыкай, мы не хочам ніякай канфрантацыі. Ніколі не былі палітычнай арганізацыяй

Борыс паведаміла Пачобуту, што ад імя СПБ звярнулася да Лукашэнкі.

Карэспандэнт удакладніў, што адказаў Пачобут.

— Сказаў, што Бог кожнаму вызначыць яго шлях. Ён давярае сваё жыццё Богу. Занадта шмат перажыў, ужо адседзеў большую частку прысуду. Перадаў, каб сям'я не хвалявалася за яго. Пасля сустрэчы збіраюся таксама наведаць яго бацькоў. Усіх вітае і сардэчна дзякуе за памяць, — адказала Борыс.

Яна кажа, што Анджэй важыць 73 кілаграмы, і гэта ён патаўсцеў у шпіталі.

— Турма — не санаторый. Ён не скардзіцца. Асабіста я вельмі за яго хвалююся. Гэта мая прыватная ацэнка. Таму я напісала прэзідэнту.

На пытанне, ці пачуе Лукашэнка гэту просьбу, яна адказала:

— Заўсёды трэба мець надзею. Я спадзяюся, што прэзідэнт прыслухаецца да просьбы палякаў, грамадзян Беларусі.

Яна адмовілася каментаваць, ці звязана тое, што ёй дазволілі сустрэцца з Анджэем Пачобутам, з рашэннем прэм'ера Дональда Туска адносна адкрыцця мяжы з Беларуссю.

— Я не хацела б спекуляваць. Я не маю інфармацыі на гэтую тэму. Як старшыня Саюза палякаў на Беларусі, я размаўляю пра вызваленне Анджэя як з польскім, так і з беларускім бокам.

Журналіст нагадаў, што ў жніўні мінулага года Борыс расказала пра сваю першую сустрэчу з Анджэем Пачобутам у турме, якая адбылася ў красавіку 2024 г. Тады яна паведамляла, што Анджэй пагадзіўся пакінуць Беларусь. Што сказаў ён гэтым разам?

— Мы ўвогуле не закраналі гэтую тэму. У нас было шмат іншых спраў для абмеркавання, занадта шмат усяго адбылося.

— Няўжо ёсць шанец, што Аляксандр Лукашэнка вызваліць Анджэя Пачобута, дазволіўшы яму застацца ў Гродне? — спытаў карэспандэнт.

— Пабачым, — адказала Борыс. 

На пытанне, чаму яна сама не з'ехала, Анжаліка адказала: 

— Я не магла з'ехаць, пакінуўшы ў турме Анджэя. І што самае галоўнае, мая польскасць — над Нёманам. Я люблю Беларусь. Я на сваім месцы, змяняюцца толькі абставіны вакол мяне. Калі ёсць хоць тонкая нітка дыялогу, я буду яе выкарыстоўваць.

Каментары10

  • Ох
    24.09.2025
    Лука павінен выпусціць Пачобута і іншых палякаў
  • Беларус
    24.09.2025
    Падаецца, спадар Пачобут за кратамі менавіта таму, што для прыстойнага чалавека недапушчальна называць "прэзідэнтам" калхознага пахана - бо ён ім не з'яўляецца (як не з'яўляецца і "беларускім бокам"). Няўжо спадарыня Борыс гэтага не разумее, і звяртаючыся да тэрарыста прашэньнем на імя "прэзідэнта" проста перакрэслівае ўвесь сэнс учынкаў і прынцыповасьці спадара Пачобута?

    Хунта - гэта не краіна Беларусь, а тэрарыстычная групоўка ў ёй. Менавіта гэта трэба даносіць польскаму боку: стасункі "на роўных", як паміж дзвюма дзяржавамі - не дадуць аніякага выніку. Атрымаецца выгандляваць Пачобута - пасадзяць яшчэ дзьвух ксяндзоў замест. І пакуль суседзі не пачнуць ставяцца да хунты, як да злачынцаў, што бяруць закладнікаў - гэтая праблема ніколі не вырашыцца.
  • Ваш кэп
    24.09.2025
    Беларус, Яна не перакрэслiвае яго ахвяру i сэнс учынкаў і прынцыповасьці. У кожнага свае прынцыпы. Дапамагчы сябру таксама прынцып. Польша гэта ўсё разумее, таму перакрыла мяжу. З тэрарыстычнами групоўками таксама вядуць перамовы.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць