БЕЛ Ł РУС

Цэны на прысмакі шакуюць беларусаў: суніцы ў шакаладзе — 721 рубель за кілаграм

4.10.2025 / 19:58

Nashaniva.com

Блогерка ў Полацку наведала краму Green і паказала новыя ласункі — ягады і садавіна ў шакаладзе. Напрыклад, банан у малочным шакаладзе каштуе 35 рублёў за 130 грамаў, бружмель у шакаладзе — 38 рублёў за штуку (прыкладна 296 рублёў за кілаграм), а суніцы ў шакаладзе — 44 рублі за 60 грамаў, што адпавядае 721 рублю за кілаграм, піша BGMedia.

Блогерка адзначыла: «Дачакаліся навінак — лепш бы не чакалі», падкрэсліваючы, што цэны сапраўды ўражваюць.

@marina_obzorshica В Грине. Сколько можно дразнить ? Вкусно, мало и дорого ) Ягоды в шоколаде. #обзоры #находки #рекомендации #новинки #грин ♬ Gimme Gimme Gimme Trí Thức Remix - CTedmMusic

Карыстальнікі ў каментарыях таксама абураліся. Многія скардзіліся, што беларускія прадукты ім не па кішэні і значна даражэйшыя, чым у Расіі. Некаторыя казалі, што за паўхвіліны выкарыстання прадукта «плацяць занадта шмат», а іншыя заўважалі, што можна купіць бананы і шакалад асобна і прыгатаваць падобны прысмак самастойна.

Высокія цэны закранулі не толькі шакаладныя ягады. У краме людзі заўважылі і дарагія цукеркі: «Труфелі» па 60 рублёў, «Любімая Алёнка» — 55 рублёў за кілаграм.

@alioness89 #рекомендации #конфеты ♬ оригинальный звук - Aliones

Многія пакупнікі адзначалі, што шакалад і канфеты сталі не толькі даражэйшымі, але і менш смачнымі — некаторыя называюць яго «як мыла» ці «сурагат».

У выніку людзі адзначаюць, што цяпер шакаладныя прысмакі ў Беларусі — гэта «мала, нясмачна і вельмі дорага», і многія проста адмаўляюцца ад іх куплі.

Чытайце таксама:

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цукеркі «Знічка» цяпер робяць нясмачнымі

У Гомелі на свяце камбайн сыпаў на гасцей цукеркі

«Адчуй смак роднай мовы». «Камунарка» выпусціла цукеркі «Родныя словы»

Какава патаннела да мінімуму амаль за год

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся

Каментары да артыкула