Грамадства88

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся

У тыктоку хутка набрала папулярнасць відэа з бобруйскай фабрыкі «Чырвоны харчавік», дзе робяць зефір «Дзьмухавец». Адна з работніц паказала працэс нанясення шакаладнай глазуры і вафельных драбкоў на зефір, і карыстальнікаў здзівіла, што кожны кавалачак афармляецца ўручную, заўважыў Mogilev.online.

Фота: golda200710/TikTok

У каментарыях многія прызналіся, што былі ўпэўненыя: на такіх прадпрыемствах усё працуе на канвееры. Аднак на ўпакоўцы «Дзьмухаўца» сапраўды пазначана, што гэта ручная работа.

@golda200710 Зефир#красныйпищевик #путешествияпобеларуси #real_age_studio ♬ original sound - Tian - queens_lariza

Рэакцыі на пабачанае падзяліліся: адныя напісалі, што такі падыход — «мастацтва» і зефір робіцца «з душой», іншыя ж лічаць, што працэс трэба даўно аўтаматызаваць. Адна карыстальніца назвала гэта «працай мары», але іншая запярэчыла: «Я б не змагла — цэлы дзень сядзець і калупацца з кожнай зефірынкай!»

Таксама каментатары звярнулі ўвагу на цану прадукта: цяпер зразумела, чаму «Дзьмухавец» такі дарагі. Напрыклад, у сетцы Green за ўпакоўку з 8 штук просяць 18,25 рубля, а на маркетплэйсах — каля 20 рублёў.

Каментары8

  • даведка
    24.09.2025
    Раньше настоящий зефир в шоколаде был с глазурью черноватого цвета, сама она хрустела при надкусывании зубами, а теперь светло-коричневый, как на видео, или вообще красноватый, как Чаровей, толщиной с сусальное золото и по цене как оно.
  • Дык і зрабіце гэта інтэрактывам
    24.09.2025
    Ва Францыях у кожным мястэчку ёсць якая асабіста мясцовая фабрыка-крама слодычаў, там цукеркі якія, печыва, мермелады цi пернікі. І турысты ўсе балдзеюць, і ўсе плоцюць шмат.
  • Зефірка
    24.09.2025
    Дык усё лагічна - у савецкай белоруссіі выкарыстаньне працоўнай сілы таннейшае за працу канвеера. А пазначэнне "ручная работа" толькі для падвышэння рэнтабельнасці.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»24

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Усе навіны →
Усе навіны

З лістапада ў аўтобусе №1 у Мінску пачнуць тэставаць новы спосаб аплаты праезду

Другую бясплатную спробу ЭКА могуць пачаць у Беларусі з 2026 года1

Трамп дазволіў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі ў Венесуэле2

У Драздах прадаюць дом, які пабудаваў былы прэм'ер Навіцкі на льготны крэдыт6

Жанчына ў Польшчы 27 гадоў правяла не выходзячы з кватэры. Ніхто не думаў, што яна там1

З'явіўся рэйтынг самых моцных і самых слабых сусветных пашпартоў. Беларускі ў сярэдзіне8

У Беларусі выпусцілі чыпсы са смакам сала ФОТАФАКТ2

Самалёт з кіраўніком Пентагона на борце зрабіў вымушаную пасадку ў Вялікабрытаніі

Пуцін у Маскве гаварыў пра вечную дружбу з сірыйскім лідарам, якога 9 гадоў таму пагражаў «знішчыць»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»24

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць