БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерку з Гомеля пасадзілі ў калонію за «абразу Лукашэнкі», «дыскрэдытацыю Беларусі» і «экстрэмісцкае фарміраванне»

12.10.2025 / 21:27

Nashaniva.com

Ірыне Кролікавай — 62 гады. На пенсіі яна захапілася рукадзеллем. Але ўжо больш за паўгода жанчына за кратамі. Ірыне пагражала да шасці гадоў калоніі.

Ірына Кролікава. Фота з яе вайбера

Ірына гамяльчанка, да пенсіі працавала бухгалтаркай.

На пенсіі Ірына заняла рукадзеллем. Яна вяжа — кручком і спіцамі. Таксама ўласнаручна ўпрыгожвае свой падворак.

Апошні раз Ірына ўваходзіла ў «Аднакласнікі» ў студзені 2025 года. А нядаўна яе асудзілі па трох палітычных артыкулах Крымінальнага кодэксу — «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 361‑1 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369‑1 КК).

Падрабязнасці справы, як і дакладны прысуд невядомыя. Але Ірына застаецца за кратамі, значыць, прысуд звязаны з пазбаўленнем волі.

Ірына Кролікава — адна са старэйшых жанчынаў-палітвязняў. Яна сярод 10 пенсіянерак, якія цяпер за кратамі.

Чытайце таксама:

70‑гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

Каментары да артыкула