У Беларусі з’явіўся новы від добраахвотнага страхавання
Новы від добраахвотнага страхавання пачаў дзейнічаць з 13 кастрычніка 2025 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Фота ілюстрацыйнае
Новую паслугу прапануе кампанія «Белрасстрах». Яна дазваляе аформіць добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці наймальніка — на выпадак, калі супрацоўнік атрымае шкоду здароўю або жыццю падчас выканання службовых абавязкаў.
Такі від страхавання стане дадатковай гарантыяй для работнікаў і адначасова фінансавай абаронай для працадаўцы — у выпадку неабходнасці пакрыцця выдаткаў на кампенсацыю шкоды.
Дамова добраахвотнага страхавання будзе дапаўненнем да абавязковых выплат, якія ўжо прадугледжаныя заканадаўствам па страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.
Чытайце таксама:
Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?
Падатковая на Брэстчыне зрабіла рэйд па прыбіральнях
Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?