«Паляванне на найбліжэйшага механіка». Марк Рутэ пасмяяўся з Расіі праз паломку яе падводнай лодкі
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ публічна высмеяў Расію з нагоды паломкі яе падводнай лодкі «Наварасійск», якая нядаўна выплыла на паверхню каля французскіх берагоў, піша «Еўрапейская праўда».
Падводная лодка «Наварасійск» у суправаджэнні французскага фрэгата. Фота: x.com/NATO_MARCOM
Пра ўсплыццё «Наварасійска» стала вядома на мінулым тыдні дзякуючы паведамленню Аб’яднанага камандавання ВМС НАТА, дзе былі апублікаваныя фатаграфіі, на якіх расійскую субмарыну суправаджае французскі фрэгат.
11 кастрычніка Міністэрства абароны Нідэрландаў паведаміла, што нідэрландскі флот суправаджаў «Наварасійск» і буксір «Якаў Грабельскі» у Паўночным моры, што сведчыць пра тое, што падводная лодка буксіруецца.
Падчас выступлення на мерапрыемстве ў Славеніі Марк Рутэ адкрыта патроліў расійскую «зламаную» лодку.
«Цяпер, па сутнасці, у Міжземным моры амаль не засталося расійскіх вайскова-марскіх сіл. Ёсць толькі адна паламаная расійская падводная лодка, якая крывенькай качачкай плыве дадому з патрулявання», — сказаў Рутэ.
«Вось гэта розніца ў параўнанні з раманам Тома Клэнсі «Паляванне на «Чырвоны Кастрычнік» 1984 года. Сёння гэта больш падобна да палявання на найбліжэйшага механіка», — дадаў ён.
У сваю чаргу, у Чарнаморскім флоце Расіі заявіў, што падводная лодка «Наварасійск» усплыла каля французскіх берагоў, каб выконваць правілы суднаходства ў Ла-Маншы падчас «запланаванага міжфлоцкага транзіту» пасля выканання заданняў у Міжземным моры.
Чытайце таксама:
Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу
Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы
Украіна заявіла пра пашкоджанне расійскага карабля каля Наварасійска