БЕЛ Ł РУС

Член Сейма Літвы: Цяпер рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні беларускіх палітвязняў

16.10.2025 / 14:17

Nashaniva.com

«І, вядома, мы павінны будзем паклапаціцца пра такіх людзей».

Сустрэча вызваленых і дэпартаваных палітвязняў у Вільні, 11 верасня 2025 года. Фота: «Наша Ніва»

Член Сейма Літвы Рэмігіюс Матузас у эфіры LRT сказаў, што яны чакаюць прыбыцця новай партыі беларускіх палітвязняў.

«У цяперашні час рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні. І мы не ведаем, колькі яшчэ людзей зараз прыедуць з Беларусі ў Літву».

Больш дэталяў ён не расказаў. «Пакуль гэта канфідэнцыяльна, і мы дакладна не ведаем, але такая [аперацыя] была і будзе працягвацца».

«І, вядома, мы павінны будзем забяспечыць і паклапаціцца пра такіх людзей«, — дадаў Рэмігіюс Матузас.

Член Сейма Літвы Рэмігіюс Матузас. Скрыншот: LRTinklas / YouTube

Днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы заключыць вялікую здзелку з ЗША.

Раней пасля сустрэч Лукашэнкі з амерыканскімі дыпламатамі былі вызваленыя і дэпартаваныя дзве партыі беларускіх палітвязняў і зняволеных грамадзян іншых краін. Першых 14 чалавек, сярод іх быў блогер Сяргей Ціханоўскі, вывезлі 21 чэрвеня. Другіх (52 чалавекі) вызвалілі і дэпартавалі 11 верасня. Аднак палітык Мікола Статкевіч адмовіўся выязджаць і вярнуўся ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Магчыма, выйдуць на свабоду палітвязні. Аднак глабальна Беларусь застанецца дыктатурай і пад расіянамі

Каментары да артыкула