БЕЛ Ł РУС

Мінск увайшоў у топ-10 замежных гарадоў, найбольш папулярных у расійскіх авіяпасажыраў

16.10.2025 / 19:1

Nashaniva.com

Такая інфармацыя ад транспартнай клірынгавай палаты размешчана на сайце АТАР — Асацыяцыі тураператараў, якая аб'ядноўвае профільныя кампаніі з розных рэгіёнаў Расіі, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Па выніках студзеня—жніўня беларуская сталіца заняла ў рэйтынгу сёмае месца. Сюды зляталі 376 тысяч расіян.

Пяцёрка лідараў у параўнанні з мінулым годам не змянілася — Анталья, Стамбул, Ерэван, Дубай і Пхукет. Таксама ў топе Шарм-эш-Шэйх, Баку, Хургада, Ташкент.

«Ільвіная доля замежнага пасажырапатоку з Расіі фарміруецца менавіта за кошт турыстаў», — растлумачылі ў АТАР.

Што датычыцца самых папулярных замежных краін, куды лёталі пасажыры расійскіх авіякампаній, то імі сталі Турцыя, Тайланд і Узбекістан. Вялікія лічбы для краін СНД (Арменія, Узбекістан, Таджыкістан, Кыргызстан) тлумачацца вельмі высокай доляй паездак дыяспары, якая жыве або працуе ў Расіі.

Чытайце таксама:

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны

Беларускія санаторыі раскупляюць за паўгода, цэны на восень выраслі

«Гэта не сітуацыя, гэта сутнасць Расіі». Беларуска расказала пра смешны дыялог у прыбіральні на чыгуначным вакзале ў Брэсце

Каментары да артыкула