БЕЛ Ł РУС

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам

17.10.2025 / 7:11

Nashaniva.com

Раней меркавалася, што адной з тэм размовы Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага сёння ў Белым доме будзе пастаўка Кіеву крылатых ракет «Тамагаўк».

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Нам таксама патрэбныя «Тамагаўкі» для Злучаных Штатаў Амерыкі. У нас іх шмат, але яны нам патрэбныя. Мы не можам высільваць нашу краіну. Яны вельмі важныя. Яны вельмі магутныя. Яны вельмі дакладныя. Яны вельмі добрыя. Але яны нам таксама патрэбныя. Я не ведаю, што мы можам з гэтым зрабіць», — заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі ў Белым доме пасля тэлефоннай размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, піша Бі-Бі-сі.

Трамп сказаў, што спытаўся ў Пуціна наконт «Тамагаўкаў»:

«Я сказаў Пуціну: «Вы не пярэчыце, калі я дам вашым праціўнікам некалькі тысяч «Тамагаўкаў»? Яму гэтая ідэя не спадабалася».

У пятніцу 17 кастрычніка Дональд Трамп павінен сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Белым доме. Раней меркавалася, што адной з тэм іх размовы будзе пастаўка Кіеву крылатых ракет Tomahawk.

Як раней заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, Пуцін у тэлефоннай размове папярэдзіў Трампа, што пастаўка ракет Кіеву нанясе істотную шкоду адносінам Расіі і ЗША, не кажучы ўжо пра перспектывы ўрэгулявання ва Украіне.

Чытайце таксама:

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным

Трамп пагадзіўся на яшчэ адну сустрэчу з Пуціным — у Будапешце

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп звязаўся па тэлефоне з Пуціным

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту

Каментары да артыкула