Свет55

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп звязаўся па тэлефоне з Пуціным

Напярэдадні сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта сам Трамп паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, абяцаючы пазней расказаць больш падрабязна.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

«Я цяпер размаўляю з прэзідэнтам Пуціным. Размова працягваецца, яна будзе працяглай, і я, як і прэзідэнт Пуцін, раскажу пра яе змест пасля яе заканчэння», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social 16 кастрычніка.

Як паведамляла раней выданне Axios са спасылкай на крыніцы, Трамп збіраўся абмяркоўваць з Пуціным вайну ва Украіне.

Гэтая размова была першай за амаль два месяцы, ад часу папярэдняга непасрэднага кантакту Трампа з Пуціным прайшло 59 дзён.

Размова адбылася за дзень да таго, як Трамп будзе прымаць у Белым доме Уладзіміра Зяленскага. На сустрэчы амерыканскі і ўкраінскі прэзідэнты плануюць абмеркаваць магчымасць пастаўкі Украіне дальнабойных ракет «Тамагаўк».

Сам Трамп сказаў журналістам, што размова з Зяленскім будзе пра вайну і пра намер Украіны пачаць наступальныя дзеянні. Ён адзначыў, што будзе прымаць рашэнне па гэтым пытанні, але ўкраінскі бок хоча перайсці ў наступленне, і ЗША павінны будуць рэагаваць адпаведна.

Каментары5

  • .
    16.10.2025
    Держим пальцы крестиком, чтобы по итогу беседы этот олений вожак не дал Томогавки путину.
  • Тпбб
    16.10.2025
    Один ездит на консультации в кремль по несколько раз в году, другой звонит бо лететь далековато. Красавцы.
  • Ну-ну
    16.10.2025
    Ляпідарна Геніяльная сустрэча ў Стамбуле, Ляпідарна Геніяльная сустрэча ў Анкорыджы... Карацей, ды чо гэта я, дайце яму яшчэ два ляпідарна геніяльныя тыдні! ПАСЬПЯХОВЫ ПРЭЗЫДЭНТ ТРАМП!

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі1

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка9

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі1

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць